Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Надзея Саўчанка апублікавала спісы палонных і зніклых без вестак у сваім фэйсбуку, паведамляе »Украінская праўда».

Unian

Саўчанка заявіла, што публікаваць спісы неабходна для таго, каб людзей «можна было знайсці».

Яна таксама напісала, што абмен «усіх на ўсіх» павінен адбыцца ў тры этапы.

«Этап першы: ажыццяўляецца абмен па спісах, якія пацвярджае кожны бок. Этап другі: з тых, хто застаўся ў спісах, адшукваюцца па схаваных турмах і падвалах, адным і другім бокам, усе палонныя, якія засталіся жывыя. Этап трэці: усе, каго знайсці не ўдалося, прызнаюцца мёртвымі або без вестак зніклымі», — напісала яна.

«Пасля чаго пачынаецца праца па адшукванні пахаванняў, эксгумацыі, ідэнтыфікацыі і перапахаванні загінулых», — дадала Саўчанка.

На мінулым тыдні Служба бяспекі Украіны абяцала правесці тлумачальную працу з Саўчанка, каб прадухіліць публікацыю гэтых спісаў. Як казаў дарадца кіраўніка СБУ Юрый Тандзіт, дадзеныя аб палонных і зніклых без вестак на Данбасе ні ў якім выпадку нельга распаўсюджваць, бо гэта можа нашкодзіць не толькі затрыманым, але і іх блізкім.

Прадстаўнік СБУ падкрэсліваў пры гэтым, што самі спісы спецслужбе вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?