10.01.2017 / 18:07

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» цяпер і ў тваім смартфоне! 5

Яшчэ ў канцы мінулага году амаль увесь наклад папулярнага календара з серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2017 год быў раскуплены чытачамі, у кнігарнях засталіся толькі лічаныя асобнікі.

Але кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла не пакідаць тых, хто не паспеў набыць каляндар у самоце і падрыхтавала цудоўны постнавагодні падарунак! На яе замову студыя дызайнера Ігара Назаранкі, як і ў мінулыя гады, зрабіла мабільную версію календара, якая ўжо дасяжная для бясплатнага спампоўвання для прылад на платформах  iOS і Android!

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары, а гэта ўжо болей за 700 арыгінальных вясёлых малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыставанне будзе даваць у рандомным парадку.

Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для iOS і Android!

Не маўчым па-беларуску ў 2017 годзе разам!

0
Чытач / Адказаць
10.01.2017 / 18:12
А дзе для Windows Phone?
1
Дзяніс / Адказаць
10.01.2017 / 18:25
Як заўсёды на вінду клпдуць болт. А тут беларуская сістэма лепшая.
0
Ірына / Адказаць
10.01.2017 / 18:41
Насамрэч не аб'яднала, на жаль. Каляндар працуе з багамі. Спадзяюся, што распрацоўшчукі выправіць памылкі, бо зараз версіі перблытаны і нават немагчыма паглядзець дату.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру