Сэрвіс струменевага прайгравання музыкі Spotify прапанаваў Бараку Абаму працу, пасля таго як 20 студзеня ён пакіне пасаду прэзідэнта ЗША, піша ВВС.

На сайце Spotify з'явілася новая вакансія President of Playlists. У аб'яве сказана, што суіскальнік павінен будзе адсочваць складанне плэйлістоў, кантралюючы працу офісаў сэрвісу ў больш чым 60 краінах. Кампанія «заўсёды адкрытая для пераменаў», гаворыцца ў прапанове аб працаўладкаванні.

Сярод задач, які павінен будзе выконваць «прэзідэнт плэй-лістоў», значыцца забеспячэнне сусветнага лідарства, пошук новых ідэй. У якасці варыянту — уключэнне ў плэйліст звароту да нацыі ў сувязі з заканадаўствам аб ахове здароўя, «якое носіць ваша імя».

У якасці патрабавання да кандыдата вылучаецца «па меншай меры васьмігадовы досвед кіравання паважанай нацыяй» і наяўнасць Нобелеўскай прэміі міру.

Наўпрост імя Абамы ў аб'яве не называецца. Каб пераканацца, што адрасат убачыў прапанову, сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар Spotify Даніэль Эк напісаў твіт Абаму.

Дзейны прэзідэнт ЗША на яго пакуль не адказаў, піша Асашыэйтэд прэс.

Абама, працуючы прэзідэнтам, публікаваў свой летні плэйліст на Spotify. У 2016 годзе ў ім аказаліся кампазіцыі Сімон, Стынга, Беёнсэ, Боба Марлі і Джэй-Зі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?