Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі сёння адпраўляюцца ў Францыю, дзе стартуе чэмпіянат свету. Трэнерскі штаб беларускай каманды на чале з Юрыем Шаўцовым ўключыў у афіцыйную заяўку 16 гульцоў.

Беларуская зборная трапіла ў групу С, што будзе праводзіць у Руане. Нашымі супернікамі будуць каманды Чылі (13 студзеня), Саудаўскай Аравіі (15 студзеня), Харватыі (16 студзеня), Германіі (18 студзеня) і Венгрыі (20 студзеня).

Па выніках першага этапу турніру ў 1/8 фіналу выйдуць па 4 лепшыя каманды з кожнай групы.

Беларускія гандбалісты ў чацвёрты раз згуляюць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету.

Два гады таму ў Катары наша каманда апынуліся на 18-й пазіцыі сярод 24 удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0