11.01.2017 / 10:31

Дырэктар школы ў Лунінецкім раёне падазраецца ў прысваенні КамАЗа 2

У Лунінцы расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара школы, які падазраецца ў прысваенні аўтамабіля КамАЗ, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

У вытворчасць Лунінецкага РАСК паступілі матэрыялы крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да дырэктара сельскай школы па ч.3 арт.211 (прысваенне маёмасці асобай, якой яно даверана, у буйным памеры) КК. На баланс установы адукацыі ў 2006 годзе быў прыняты грузавы аўтамабіль. На той момант яго кошт складаў Br11 млн (недамінаваных). Паводле дакументаў, у 2015 годзе КамАЗ быў спісаны на другасную сыравіну. Але, па наяўных звестках, транспартны сродак быў прададзены яшчэ сем гадоў таму. У датычнасці да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў таксама падазраецца былы майстар вытворчага навучання.

Для высвятлення ўсіх абставінаў праводзяцца допыты, вывучаецца фінансава-гаспадарчая дзейнасць школы, ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на выяўленне месцазнаходжання грузавіка.

0
Справедливый / Адказаць
11.01.2017 / 11:09
Кто-то стуканул
0
павлик м / Адказаць
11.01.2017 / 11:25
Если бы МАЗ, а то КАМАЗ не серьезно!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру