У амерыканскія СМІ трапіла дасье, падрыхтаванае, як сцвярджаецца, былым супрацоўнікам брытанскай разведкі. Згодна з ім, Расія настойліва падтрымлівала кандыдатуру Трампа, бо мае на яго кампрамат — відэа, знятае ў гатэлі «Рыц-Карлтан» у Маскве.
Нумар люкс у гатэлі «Рытц-Карлтан» у Маскве.
Адвакат Трампа Майкл Коэн назваў сцвярджэнні з даклада «абсалютна лжывымі».
«Гэта так смешна, — сказаў Коэн. — Чалавек узяў гэта са свайго ўяўлення і ў спадзяванні, што ліберальныя СМІ схопяцца за гэтую фэйкавую гісторыю».
Сам Трамп адгукнуўся на публікацыю ў Твітары, назваў яе «татальным палітычным паляваннем на вядзьмарак»:
У дакладзе сцвярджаецца, што Трамп не прыняў настойлівыя прапановы расійскага боку аб удзеле ў выгадных дэвелаперскіх праектах у Расіі. Але, гаворыцца, Трамп выкарыстаў паездку ў Маскву для задавальнення сваіх сэксуальных фантазій. Ён наняў прастытутак, каб тыя, у прыватнасці, выканалі перад ім так званы «залаты дождж» (мачыліся). Прытым усё гэта рабілася ў тым самым нумары, тым самым ложку, дзе спалі ў часе свайго маскоўскага візіту Барак і Мішэль Абама. Між тым усе пакоі «Рыц-Карлтана» абсталяваныя схаванымі відэакамерамі, і гэты матэрыял аказаўся ў руках ФСБ, пішацца ў дакладзе.
Расійскія СМІ адкрыта падтрымлівалі Трампа, а не Клінтан. Аналагічна дзейнічалі шматлікія прарасійскія «сайты ўплыву» ў краінах былога СССР і Еўропе, а таксама прарасійскія боты ў сацыяльных сетках.
Задачай мінімум было максімальна раскалоць амерыканскае грамадства і пасеяць недавер да Клінтан, перамогу якой у Маскве лічылі амаль непазбежнай.
У амерыканскія СМІ праз Вікілікс былі злітыя перапіска Клінтан і дакументы Дэмакратычнай партыі. Мэтаю гэтых зліваў было дэматываваць перадусім левае крыло дэмакратаў, моладзь і прыхільнікаў Берні Сандэрса, каб яны не пайшлі на выбары або схіліць пратэставыя галасы на бок Трампа.
Гэтая стратэгія аказалася больш чым паспяховай. Хоць Клінтан агулам па краіне набрала на 2% больш галасоў, чым Трамп, яна прайграла выбары ў чатырох ключавых штатах літаральна на некалькі тысяч галасоў.
Асабістага кампрамату на Клінтан, сцвярджаецца ў дакладзе, у расійскіх спецслужб не было.
Як сцвярджаецца ў дакуменце, у перадвыбарны год камунікацыя між Трампам і высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі ішла спачатку праз былога піяр-менеджара Януковіча, а пасля Трампа Пола Манафорта. Затым да справы далучыліся таксама дарадца Трампа па пытаннях замежнай палітыкі Картэр Пэйдж і асабісты адвакат Трампа Майкл Коэн. Апошні сустракаўся ў Празе з прадстаўнікамі расійскіх спецслужб, што працуюць пад прыкрыццём «Россотруднічества». Гаворка падчас кантактаў вялася аб публікацыі наяўнай у Расіі інфармацыі аб э-мэйлах Клінтан і перапісцы кіраўніцтва Дэмпартыі.
Вы можаце самі азнаёміцца з тэкстам даклада тут ніжэй.