Выйшаў свежы нумар газеты «Наша Ніва».

У новым нумары друкуюцца артыкулы:

Арцёма Гарбацэвіча «Год культуры, а шэдэўраў няма»;

агляд рублёвых і валютных дэпазітаў, даступных на рынку;

Аляксандра Гелагаева «Расійская аперацыя ў Сірыі: маштабы і вынікі»;

Артыкул гісторыка Іны Калечыц «Звязацца з Богам, пакінуць памяць, «запосціць коціка» пра надпісы на сценах самага старажытнага храма Беларусі».

Антон Лявіцкі моцна крытыкуе раман Зянона Пазняка «Палын-палын».

Пра феномен Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі разважае гісторык Андрэй Вашкевіч у артыкуле «Хлопцы з суседняй вёскі».

Васіль Герасімчык прыадчыняе яшчэ адну старонку паўстання 1863-1864 гг. «Ксянздоў расстрэльвалі, каб справакаваць тэрор у адказ».

Друкуюцца таксама быль Змітра Дашкевіча «Навагодняя ноч» і калядная казка Стэфана Корфа «Самалёцік для Лімеля».

* * *

Газета «Наша Ніва» цяпер выдаецца раз на месяц на 24 старонках і на яе можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту».

Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0