Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў Закон аб адукацыі і адпаведныя палажэнні, якія тычацца ўвядзення гэтага закону ў жыццё. Згодна з рэформай, з наступнага школьнага года пачнецца працэс ліквідацыі гімназій. Замест іх будзе ўведзеная васьмігадовая базавая школа і чатырохгадовае навучанне ў ліцэі. Каардынацыяй рэформы зоймецца Міністэрства нацыянальнай адукацыі.

Прэзідэнт прызнаўся, што гэта было цяжкае рашэнне, запатрабаваўшы цэлага шэрагу кансультацый:

«Пасля разгляду многіх пазіцый і іх абмеркавання, а таксама пасля ўчорашняй размовы з міністрам адукацыі Ганнай Залеўскай і прэм'ерам Беатай Шыдла ў прысутнасці прафесара Анджэя Васько — чальца Нацыянальнай рады па развіцці, я прыняў рашэнне падпісаць як Закон аб адукацыі, так і спадарожныя заканадаўчыя палажэнні».

Прэзідэнт Польшчы таксама выказаў меркаванне, што рэформа сістэмы адукацыі была неабходная, а кожны чарговы год без рэформы мог нанесці шкоду якасці адукацыі. Анджэй Дуда падкрэсліў, што дзеючае да гэтага часу 3-гадовае навучанне ў ліцэі было занадта кароткім.

Прэзідэнт Дуда дадаў, што гэтая рэформа з'яўляецца адказам на грамадскія чаканні па пытанні ліквідацыі гімназіяў. Аднак яе прынцыпы не задавальняюць некаторыя педагагічныя колы. У прыватнасці, з планам ліквідацыі гімназій не згодны Саюз польскіх настаўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?