Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

12 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Ноччу ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, днём чакаецца ўмераны снег, слабая мяцеліца, па захадзе мокры снег. У асобных раёнах будзе адзначацца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны, днём па захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе -5.. -10°С, па захадзе пры праясненнях яна панізіцца да -13°С; днём тэмпература паветра будзе вагацца ад -1°С да -7°С, у заходніх раёнах яна складзе каля 0°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

У наступныя двое сутак надвор'е ў краіне будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

13 студзеня на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабая мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём у асобных раёнах будзе адзначацца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад -1 ° С да -7°С, днём ад -3°С да + 2°С.

14 студзеня на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца працяглыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, магчымы дождж. У асобных раёнах будзе адзначацца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, ноччу слабая мяцеліца. У начныя гадзіны па паўночным усходзе ў асобных раёнах узмоцніцца вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 0.. -5, днём -3.. + 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?