Судовы камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу пажыцьцёва дыскваліфікаваў арбітра ФІФА і найлепшага судзьдзю Беларусі Сяргея Шмоліка.

Паседжаньне прайшло ў аўторак, 15 ліпеня. Яно было прысьвечана інцыдэнту, што здарыўся падчас матчу нацыянальнага чэмпіянату паміж «Віцебскам»і «Нафтанам», што прайшоў 5 ліпеня.

Нагадаем, што рэфэры таго матчу Сяргей Шмолік судзіў матч п'яным. Пасьля гульні яго прымусілі прайсьці мэдыцынскае асьведчаньне, якое зафіксавала узровень алкаголю ў крыві роўны 2,6 праміле (цяжкая ступень ап’яненьня).

Судовы камітэт БФФ прыняў рашэньне пра пажыцьцёвую дыскваліфікацыю Сяргея Шмоліка.

Прессбол заўважае, што імя Шмоліка прагучала на ўвесь сьвет, а ягонае судзейства паказалі ўсе вядучыя каналы. Газэта нават прапануе тэст: набраць у google па ангельску «пъяны судзьдзя» (drunk referee). У абсалютнай большасьці выпадкаў усе спасылкі выводзяць на Шмоліка і матч Віцебск — Нафтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0