Публікацыя тэлеканала CNN з «старанна адабранымі крыніцамі» аб дзейнасці ўрада ЗША істотна адрозніваецца ад публікацыі выдання Buzzfeed з «непацверджанымі дадзенымі». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце тэлеканала.

Як сцвярджае тэлеканал, каманда абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ведае пра гэта і «наўмысна выкарыстоўвае інфармацыю Buzzfeed, каб адцягнуць увагу ад звестак CNN, якія таксама перадавалі і іншыя СМІ».

«Мы ўпэўненыя ў нашых дадзеных. Яны аснова таго, што абараняе Першая папраўка [да Канстытуцыі], інфармуючы людзей аб унутранай працы ўрада», вынікае з паведамлення тэлеканала. Гаворка ідзе пра матэрыялы брыфінгу, якія былі падрыхтаваныя для прэзідэнта ЗША Барака Абамы і Дональда Трампа на мінулым тыдні, адзначае CNN.

Тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са зместам брыфінгаў, паведаміў аб наяўнасці ў Расіі кампрамату на абранага прэзідэнта ЗША напярэдадні, 11 студзеня. Інфармацыя, як адзначаў тэлеканал, была атрымана ад былога супрацоўніка брытанскай разведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?