12.01.2017 / 08:59

Суд у Венесуэле прызнаў «нікчэмным» рашэнне парламента аб зняцці Мадура 6

Вярхоўны суд Венесуэлы ў сераду апублікаваў рашэнне, у якім прызнаў нікчэмнымі апошнія дзеянні апазіцыйнай нацыянальнай асамблеі, а таксама дазволіў кіраўніку дзяржавы Нікаласу Мадура не выступаць перад парламентам са штогадовай справаздачай, піша ria.ru.

На пасяджэнні 9 студзеня парламент абвясціў, што Мадура пакідае пасаду з-за невыканання абавязкаў. Ужо тады Вярхоўны суд заявіў, што нацыянальная асамблея не валодае паўнамоцтвамі для змяшчэння Мадура.

На думку вярхоўных суддзяў, усе рашэнні апошніх пасяджэнняў не маюць сілы, бо парламент па-ранейшаму працягвае праяўляць непавагу да выканаўчай улады і парушае ўстаноўленыя законам нормы сваёй дзейнасці.

У сувязі з сітуацыяй суд дазволіў Мадура выступіць са штогадовай справаздачай аб рабоце ўрада ў бліжэйшую нядзелю не перад дэпутатамі парламента, а перад членамі Вярхоўнага суда.

nn.by

0
Виктор Н / Адказаць
12.01.2017 / 09:10
Суд «ничтожный» вот это точно.
0
raul gonzalez / Адказаць
12.01.2017 / 09:21
время уходить и Мадуре и суду.
0
yuriuss / Адказаць
12.01.2017 / 10:26
У сувязі з сітуацыяй суд дазволіў Мадура выступіць са штогадовай справаздачай аб рабоце ўрада ў бліжэйшую нядзелю не перад дэпутатамі парламента, а перад членамі Вярхоўнага суда. ______________________ как шикарно....
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру