12.01.2017 / 10:22

Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію больш за 25 тон мяса птушкі з Магілёва і Віцебска 6

Забаронены ўвоз у Расійскую Федэрацыю дзвюх партый мяса птушкі вытворчасці ТАА «Вітконпрадукт» і філіяла «Сервалюкс-Агра» СЗАТ «Сервалюкс».

Паводле звестак упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, грузы агульнай вагой больш за 25 тон накіроўваліся ў Смаленск і Маскву і суправаджаліся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.

Падчас кантролю на пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду ўстанавілі, што прадукцыя філіяла «Сервалюкс-Агра» перавозілася ў аўтамабілі, што знаходзіцца ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане, а мяса птушкі, выпрацаванае ТАА «Вітконпрадукт», перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, усталяванага вытворцам і пазначанага ў пасведчанні якасці. Акрамя гэтага выяўленая прадукцыя без дат вырабу і суправаджальных дакументаў.

Атрымаць каментары ў «Сервалюксе» адносна прэтэнзій расійскіх спецыялістаў пакуль не ўдалося, а ў «Вітконпрадукт» заявілі, што не атрымлівалі інфармацыю аб выяўленых Рассельгаснаглядам парушэннях.

0
Seka / Адказаць
12.01.2017 / 11:12
Зрабіце для нас танней кошт птушкі, самі купім і з'ямо.
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
12.01.2017 / 11:31
Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію больш за 25 тон мяса ====================================================== Гэта гучыць так звыкла, што нават не ўяўляеш, што можа быць і іншы варыянт. Ужо стала будзёнасцю! Злым рокам! А калі б напісалі наадварот? Рассельгаснагляд ПРАПУСЦІЎ у Расію больш за 25 тон мяса! То тады хоць ладзь масавыя гулянні з фейерверкамі, шашлыкамі і водачкай... Збылося, дачакаліся!
0
Вова / Адказаць
12.01.2017 / 15:07
Температура была видимо ниже установленной производителем. Клоуны эти россияне
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру