12.01.2017 / 10:32

У Баранавічах вартаўнік музычнага каледжа пагражаў забойствам вучню, які не хацеў ісці дахаты раней часу 12

Вартаўніка Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа прыцягнулі да адказнасці за пагрозу забойствам вучню, паведаміў БелТА старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксандр Жук.

Інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку мінулага года. Вечарам выхаднога дня 16-гадовы падлетак прыйшоў у каледж пазаймацца на музычным інструменце. Згодна з рашэннем адміністрацыі, у суботу і нядзелю навучэнцы могуць займацца да 20.00. Аднак вартаўнік настойваў, што хлопец павінен пакінуць будынак на гадзіну раней. З-за гэтага паміж імі ўзнікла спрэчка.

Пенсіянер схапіў юнака за шыю, прыставіў да спіны нож і стаў пагражаць забойствам. Пасля гэтай сутычкі ў непаўналетняга засталіся сінякі на шыі і невялікая колатая рана на спіне. Даведаўшыся пра інцыдэнт, маці вучня падала заяву ў міліцыю. Была праведзена праверка.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па арт.186 (пагроза забойствам) Крымінальнага кодэкса. Суд Баранавіцкага раёна прызнаў пенсіянера вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў). Прысуд уступіў у законную сілу.

0
Guinness / Адказаць
12.01.2017 / 10:37
згодна з пастановай Саўміна ахоўнікі і вахцёры - другія па значнасці службовыя асобы пасля дырэктара. Усе астатнія - гэта "ходзяць тут усякія"
2
Раман / Адказаць
12.01.2017 / 10:48
За пагрозу забойства дзіцяці - толькі штраф у 50 базавых велічынь? Што за краіна? Што за суды?
0
Крымінальны кодэкс / Адказаць
12.01.2017 / 10:48
Статья 186. Угроза убийством, причинением тяжких телесных повреждений или уничтожением имущества Ст. 186 УК РБ 275-З от 9.07.1999 г. наказывается штрафом, или исправительными работами на срок до одного года, или арестом на срок до шести месяцев.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру