Аддзел прымусовага выканання Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць публічныя таргі па продажы маёмасці, якая належыць Аляксандру Архіпаву. Гэта былы намеснік генеральнага пракурора, звольнены ў свой час за злоўжыванне ўладай, і адпраўлены з калоніі кіраваць калгасам пад Мінскам.

31 студзеня будзе прадаваць машынамесца ў гаражы па адрасе Чарвякова, 5а. Гэта элітны дом, у якім у свой час займеў кватэру старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Стартавы кошт гэтага месца ў падземным гаражы — 12800 рублёў (каля 6 тысяч еўра ў эквіваленце).

Цікава, што кватэра ў суседнім доме і машынамесца зарэгістраваныя на жонку Архіпава, аднак прадаецца як яго маёмасць.

Ірына Архіпава была першай намесніцай міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасля злачынства, здзейсненага мужам, яна была адпраўлена ў адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?