У Варшаве пачалося будаўніцтва чарговага хмарачоса, які атрымаў назву Varso Tower. Ён будзе знаходзіцца каля цэнтральнага вакзала. Вышыня вежы складзе 310 метраў, што зробіць яе найвышэйшым будынкам краіны.

Унутры Varso Tower, акрамя офісных памяшканняў, размесцяцца два рэстараны, кафэ, крамы і адкрытая аглядная пляцоўка на вышыні 230 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0