Расійскую валюту чакае дэвальвацыя па сцэнары канца 2014 года, калі даляр прабіў адзнаку ў 80 рублёў. Пра гэта заявіў кіраўнік Інстытута эканомікі РАН Руслан Грынберг. 

«Нас чакае дэвальвацыя тыпу канца 2014 года», — сказаў эканаміст. Паводле яго слоў, нафта ў 2017 годзе ў сярэднім будзе каштаваць каля 45 даляраў. Пры гэтым ён дапусціў імклівае зніжэнне каціровак.

Былы міністр эканомікі Расіі Андрэй Нячаеў, у сваю чаргу, адзначыў, што для эканомікі Расіі больш карысна слабы рубель і нізкія цэны на нафту, паколькі інакш расейскія ўлады «не будуць варушыцца». «Не, лепш няхай нафта каштуе 30 даляраў, тады жыццё не адразу, але паступова, наладзіцца», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0