12.01.2017 / 12:49

Два гады з адтэрміноўкай, штраф і канфіскацыя тэлефона. Гродзенку асудзілі за карцінку з элементамі порна ў ВК 38

Два гады з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў штрафу, падпіска аб нявыездзе ды канфіскацыя тэлефона. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 студзеня па справе Дыяны Селіванавай. Яе асудзілі за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте карцінкі з элементамі парнаграфіі.

Таксама па рашэнні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаванні з’яўляцца ў РАУС.

Дзіця летам не паедзе на мора

Прысудам Дыяна шакаваная, але абскарджваць яго не бачыць сэнсу.

«Вядома, тэрмін я меншы чакала, але здзіўленая вельмі штрафам. Для мяне гэта вялікая сума, я не ведаю дзе буду браць такія грошы. Бо менавіта з-за гэтай сітуацыі я засталася без працы — мяне скарацілі. А гэтыя 690 рублёў трэба выплаціць за паўгода. Што тычыцца выезду за мяжу, то магу сказаць так — маё дзіця летам не паедзе на мора».

Дыяна праз журналістаў звярнулася да людзей і заклікала іх быць больш уважлівымі ў інтэрнэце. «Выдаляйце, чысціце альбомы і не давайце гэтым людзям зарабiць на вашых захаваных малюнках. А таксама будзьце ўважлівыя і ведайце што за вамі могуць сачыць. Бо ў маім выпадку гэта быў не звычайны маніторынг, а гэта я камусьці не дагадзiла».

Справу гродзенкі заўважылі нават у Расіі

Справа Дыяны атрымала грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Як паведамляе дзяўчына, каля трыццаці розных выданняў сачылі за яе справай. Дыяна думае, што менавіта яе справа ў будучыні зможа паслужыць таму, каб беларускія ўлады пераглядзелi артыкул за захоўванне i распаўсюджванне парнаграфіi ў інтэрнэце. Дыяна лічыць, што людзі не павінны пакутаваць з-за нейкай адной карцінкі.

4
Гротеск / Адказаць
12.01.2017 / 13:59
Таксама па рашэнні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаванні з’яўляцца ў РАУС? Навошта? Для чаго гэта? Я не разумею дзе праваабаронцы і нашыя прафесійныя апазыцыянеры, што сядзяць на грантаўскіх бабках. Гэта той выпадак калі грамадскасьць не павінна маўчаць. І апазыцыя павінна нешта рабіць. Чым яны занятыя? Зараз з'явілася шмат выпадкаў(усе цудоўна разумеюць якія выпадкі) , на якія ніхто не рэагуе. Чаму? што здарылася? Дзе ўсе гэтыя Лябедзькі, Някляевы, Статкевічы? Дзе Караткевіч Тацьцяна, якая абараняе беларусафобаў з рэгнума? Ці яны ўмеюць толькі правакацыямі займацца. Чым больш зараз апазыцыя маўчыць - тым горш будзе потым. І тым больш людзей пойдзе ў тыя ж анархісты, якія дарэчы зараз хоць неяк рэагуюць на такога кшталту выпадкі.
5
Алекс / Адказаць
12.01.2017 / 14:08
А а России побои сделали административным правонарушением. Мы- Северная Корея....
1
Застёгнутый / Адказаць
12.01.2017 / 14:51
Два гады з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў штрафу, падпіска аб нявыездзе... (с) Ладно, это всё с трудом, но объяснить можно. Но ё-моё, объясните мне вот это: ...канфіскацыя тэлефона... Хорошо,конфисковали конкретный экземпляр телефона. Завтра она купит другой. В чём смысл? Давайте может тогда запретим пользоваться телефоном на те же два года? И домашним тоже.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру