12.01.2017 / 13:23

Лукашэнка — Грэфу: Па банкаўскіх справах знойдзена разуменне 2

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАА «Сбербанк» Герман Грэф абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары.

«Нашы банкаўскія справы — тыя пытанні, пра якія мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі (першы віцэ-прэм'ер Беларусі), да гэтага мы абмяркоўвалі ва ўрадзе — там разуменне знойдзена», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але я хачу сказаць галоўнае: калі Герман Аскаравіч будзе ставіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія з банкам супрацоўнічаюць, так, як у Расіі да расійскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, ён добра дасведчаны аб пазіцыі Германа Грэфа на расійскім поле дзейнасці і чуў у гэтым плане шмат добрага.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў асабіста кіраўніку краіны, а таксама ўраду, Нацыянальнаму банку Беларусі за тое, што ў складаных сітуацыях, якія ўзнікалі ў 2015 і 2016 гадах, была знойдзена канструктыўная падтрымка і выхады. «Гэты год таксама будзе не вельмі просты, але ўжо значна лепш, чым 2016-ы. А з 2018 года мы разлічваем ўжо пачаць нармальную працу тут. Відавочнае ажыўленне і крэдытавання, і нашага партфеля актываў», - сказаў ён.

Герман Грэф таксама падкрэсліў, што ўсе ўмовы, пастаўленыя раней пры куплі беларускага банка (ААТ «БПС-Сбербанк» уваходзіць у Групу Сбербанк), выкананы. «Мы мінімум у паўтара раза перавыканалі кожны з пяці пунктаў нашых абавязацельстваў. Сёння Сбербанк — найбуйнейшы інвестар у беларускую эканоміку. Гэта ў тым ліку вынік нашага вельмі добрага ўзаемадзеяння і даверу вам асабіста і рэспубліцы», - дадаў старшыня праўлення Сбербанка.

0
Pich / Адказаць
12.01.2017 / 14:30
Ну вось I тут праблемы знiклi пасля сустрэчы. Трэба начальнiка па газу прывезцi з Расеi.
0
алекс / Адказаць
12.01.2017 / 15:11
Вообщем Греф пообещал и далее выделять кредиты кому надо на что надо))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру