12.01.2017 / 16:27

Украіна распачала справу супраць беларуса, які ваяваў на Данбасе за сепаратыстаў 12

Ва Украіне распачатая крымінальная справа па факце ўдзелу грамадзяніна Беларусі ў баявых дзеяннях на баку сепаратыстаў.

Як паведамляе прэс-служба пракуратуры Луганскай вобласці, Новаайдарскім аддзелам Севераданецкай мясцовай пракуратуры ажыццяўляецца працэсуальнае кіраўніцтва ў крымінальнай вытворчасці па факце ўдзелу грамадзяніна Беларусі ў складзе не прадугледжаных законам узброеных фарміраванняў, які прывёў да гібелі людзей (ч. 5 арт. 260 КК Украіны).

«Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне абставінаў і магчымых відавочцаў здарэння. Дасудовае расследаванне ў паказанай крымінальнай вытворчасці знаходзіцца на кантролі пракуратуры вобласці», — адзначана ў паведамленні.

Абласная пракуратура кажа пра магчымы ўдзел беларускага грамадзяніна ва ўзброеным канфлікце ў зоне АТА, інфармацыя пра які з'явілася ў СМІ. «У апублікаваным інтэрв'ю малады чалавек расказаў, што з верасня 2014 года па лістапад 2016-га ўдзельнічаў у незаконным узброеным фарміраванні ў складзе батальёна «Русь» і непасрэдна ў баявых дзеяннях у раёне горада Шчасце і пасёлка Вялікая Гара», — паведамілі ў пракуратуры.

Імя фігуранта не называецца. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра 33-гадовага жыхара Віцебска, у мінулым актывіста дэмакратычных сіл Сяргея Трафімава, інтэрв'ю з якім беларуская служба «Радыё Свабода» апублікавала на сваім сайце 4 студзеня.

У інтэрв'ю Трафімаў, які ваяваў на баку самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі, распавядае пра досвед удзелу ў баявых дзеяннях, пра тое, што яго выклікалі на размовы ў беларускі Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе і ён нібыта прапаноўваў спецслужбам сваё супрацоўніцтва. Сам Трафімаў, нягледзячы на наяўнасць крымінальнай адказнасці за ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой, да адказнасці ў Беларусі за гэта не прыцягваўся.

2
Рэжу на трасянцы / Адказаць
12.01.2017 / 16:47
Добрая навiна. Але чаму толькi супраць аднаго? А можа усяму свой час?
1
? / Адказаць
12.01.2017 / 16:48
А сам сепаратыст тут хаваецца?
1
Юзік / Адказаць
12.01.2017 / 17:07
НН варта быць больш абачлівымі тэрміналагічна. Калі гэта Трофимов тусаваўся з Карач (яшчэ одной "известной демократкой"), то гэта не значыць, што ён сапраўды маеці меў нацыянальна-дэмакратычныя погляды. Гэта ўсё канторскія кадры.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру