12.01.2017 / 16:40

Моцныя маразы ва Украіне сталі прычынай гібелі 40 чалавек 1

Моцныя маразы ва Украіне сталі прычынай гібелі 40 чалавек на працягу тыдня. За мінулыя суткі памерлі 11 чалавек ад пераахаладжэнняў і абмаражэнняў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення экстрагнай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф Міністэрства аховы здароўя Украіны Таццяна Цімашэнка падчас брыфінгу ў Кіеве, піша Укрінфарм.

«Па стане на сённяшнюю раніцу 869 чалавек звярнуліся па дапамогу ва ўстановы аховы здароўя, з іх шпіталізаваныя 753 чалавекі, і, на жаль, мы маем 40 смяротных выпадкаў. Па стане на сёння гэта 40 чалавек, учора было 29 чалавек», — сказала Таццяна Цімашэнка.

Яна ўдакладніла, што з 40 смяротных выпадкаў у медустановах памерлі тры чалавекі, на вуліцы — 27 чалавек, у дамах — 10.

Таццяна Цімашэнка адзначыла, што больш за ўсё чалавек загінулі ў Роўненскай, Львоўскай і Мікалаеўскай абласцях. Пры гэтым асноўнай прычынай гібелі людзей у Міністэрстве аховы здароўя назвалі замярзанне ў нецвярозым стане.

nn.by

0
Никс / Адказаць
12.01.2017 / 17:53
И что , у нас около десятка как читаешь сми было, а Украина в четыре раза больше.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру