12.01.2017 / 17:07

Сын кіраўніка Таджыкістана прызначаны мэрам Душанбэ 1

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падпісаў указ аб прызначэнні аднаго са сваіх дзевяці дзяцей, старэйшага сына Рустама Эмамалі, мэрам Душанбэ, паведамляе ВВС.

president.tj

Да гэтага 28-гадовы Рустам Эмамалі, які з'яўляецца самым маладым генералам на прасторы СНД, узначальваў антыкарупцыйнае агенцтва Таджыкістана.

Ён зойме месца 64-гадовага Махмадсаіда Убайдулоева, бліжэйшага паплечніка ў асяроддзі прэзідэнта.

Для дзяржаў Цэнтральнай Азіі прызначэнне на важныя дзяржаўныя пасады дзяцей і сваякоў высокапастаўленых чыноўнікаў становіцца традыцыяй. Таджыкістан у гэтым сэнсе не з'яўляецца выключэннем.

nn.by

0
Рэжу на трасянцы / Адказаць
12.01.2017 / 20:20
Ну а як вы хацелi? Усход, такiя справы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру