12.01.2017 / 19:09

У дэкрэт аб дармаедах унеслі змены. Каго вызвалілі ад выплаты падатку 33

У Беларусі ўнеслі змены ў нашумелы дэкрэт аб дармаедстве. Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў дэкрэт № 1, якім уносяцца змены ў дэкрэт «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Фота Сяргея Балая

У дэкрэце ўдакладнілі спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Да дармаедаў не будуць адносіць тых, хто значыцца ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Беларусі па відах спорту. Тым, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, таксама не прыйдзецца плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці або праходзяць навучанне па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, не будуць адносіць да дармаедаў толькі «пры адсутнасці устаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва».

Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў, не будуць плаціць падатак на дармаедства толькі ў тым выпадку, калі дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

Мясцовыя выканаўчыя або распарадчыя органы могуць вызваляць ад выплаты збору тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Акрамя таго, перанеслі крайні тэрмін накіравання падаткавікамі паведамлення на выплату падатку на 20 студзеня гэтага года (раней - 1 лістапада мінулага года). Тэрмін выплаты збору перанеслі на 20 лютага 2017 года (раней - да 1 снежня мінулага года).

3
Сяржук / Адказаць
12.01.2017 / 19:16
Мне, сельскаму жыхару, дзе жыву у асноўным ад вырошчвання расады і продажу гародніны, дзе ўзяць такія грошы? А галоўнае пытанне: за што павінен плаціць?
2
Никак не уймутся / Адказаць
12.01.2017 / 19:20
А эти самые главные тунеядцы из племени дроздовских к какой категории относятся...
2
Inhvar / Адказаць
12.01.2017 / 19:25
Скажыце,а чаму яшчэ няма(не стварылi) сайта Darmaed.by ?
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру