Вылучаны амерыканскім абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам на пасаду міністра абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін спрабуе раскалоць краіны НАТА, паведамляе ВВС.

Падчас сенацкіх слуханняў па кандыдатурах на пасады ў будучым ўрадзе Мэціс адзначыў, што сусветны парадак сутыкнуўся з самай вялікай пагрозай з часоў Другой сусветнай вайны. І гэтую пагрозу, падкрэсліў ён, уяўляюць Расія, Кітай і тэрарыстычныя групоўкі.

Адказваючы на пытанні сенатараў, ён сказаў, што ён будзе выступаць за ўмацаванне адзінства НАТА, і ў прыватнасці за падтрымку краін Балтыі, якія адчуваюць пагрозу з боку Расіі, і за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пры гэтым ён заявіў, што ЗША маюць патрэбу ва ўзмацненні сваёй ваеннай моцы.

У той жа час Мэціс заявіў, што згодны з прэзідэнтам Трампам адносна наладжвання супрацоўніцтва з Масквой у тых пытаннях, дзе гэта будзе магчыма.

Джэймс Мэціс можа стаць першым кадравым вайскоўцам на чале Пентагона больш чым за паўстагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?