12.01.2017 / 21:47

Браканьер заплаціць $10 000 за злоўленага ў Бярэзінскім запаведніку лася 4

Браканьер заплаціць 20,7 тысяч рублёў (каля $10000) за злоўленага ў пятлю-пастку лася ў Бярэзінскім запаведніку, паведамілі БелТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.

Фота Дзяржінспекцыі

Браканьер усталяваў пяць петляў для здабычы капытных на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

«У адзін з самаловаў трапіў лось — яго астанкі знаходзіліся побач з пятлёй. Сляды з месца здабычы вялі ў вёску Слабада, адзін з яе жыхароў аказаўся пад падазрэннем. У доме ў мужчыны выявілі нож са слядамі крыві і поўсці, куртку з крывавымі плямамі і іншыя доказы — усё гэта канфіскавана для экспертызы. Памер кампенсацыі шкоды за незаконна здабытага на асабліва ахоўнай тэрыторыі лася — 900 базавых велічынь, або 20,7 тысяч рублёў», — адзначылі ў Дзяржінспекцыі.

1
Філімон / Адказаць
12.01.2017 / 21:58
Гэта правільна. Цікава, ці няма такіх жа ласуноў да забароннага сярод служкаў народу ?
2
Домовой / Адказаць
12.01.2017 / 22:54
Интересно, а сколько заплатит государство за двух рысей, которых хотят выловить и поместить в агрессивную среду (стадо) спецназа?
2
Клёк / Адказаць
12.01.2017 / 23:23
Можна варта і большы штраф, толькі куды грошы пойдуць? Злавіць для АМАПа дзвюх рысяў?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру