13.01.2017 / 12:36

Надвор'е ў выходныя: са слабымі маразамі і моцнымі снегападамі 1

У выходныя чакаецца няўстойлівае надвор'е, а на суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы Беларусі прагназуецца моцны мокры снег.

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі захоўваецца снежнае покрыва вышынёй ад 4 см да 23 см. Прырост снегу ў выходныя чакаецца на 4—8 см.

Такія ўмовы надвор'я на тэрыторыю Беларусі прынясуць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона над Фінскім залівам.

У суботу, 14 студзеня, воблачна, ападкі — у асноўным снег, мокры снег. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны мокры снег. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу -1 — -7°С, днём -3 — +2°С.

У Мінску будзе воблачна. Чакаюцца снег, мокры снег, раніцай і днём часам моцны мокры снег. У асобных раёнах горада наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу -2 — -4°С, днём 0 — -2°С.

15 студзеня, у нядзелю, надвор'е палепшыцца, Беларусі застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску і пад уплывам ўжо малаактыўны франтальных сістэм. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -2, -8 ° С, днём 0, -5 ° С.

У Мінску воблачна. Кароткачасовы снег, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с. Тэмпература ноччу -3 — -5°С, днём каля -3°С.

У пачатку тыдня чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы паветра.

Надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць высокага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халоднай паветранай масе, і малаактыўныя франты.

У панядзелак, 16 студзеня, у асобных раёнах Беларусі чакаецца невялікі кароткачасовы снег, слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 — -10°С, днём -2 — -7°С.

2
загартаваная з лецішча / Адказаць
13.01.2017 / 16:18
Ідэальная надвор'е для інтэнсіўнага напружанага гартавання целаў і душаў. Сення вечарам нашая сям'я з'язджае на лецішча. Загартоўкі будуць па самаму складанаму варыянту. Сям'я пройдзе праз працяглыя абліванні целаў халоднай вадой і купанні ў снезе, загартоўчы бег, інтэнсіўныя фізычныя практыкаванні і складаныя заняткі ёгай, падчас якіх целы прымаюць вельмі напружаныя позы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру