Пракуратурай Мінскага раёна распачата справа па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка старшыні Мінскага райвыканкама.

Як паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры, чыноўнік падазраецца ў тым, што, працуючы раней старшынёй сельскага выканаўчага камітэта, сумесна з вядучым спецыялістам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама незаконна даў яго сястры зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць. Прычыненая шкода дзяржаве ацэньваецца больш чым у 12 тыс. даляраў ЗША.

Крымінальная справа заведзена па матэрыялах УБЭП УУС Мінскага аблвыканкама.

У кастрычніку мінулага года было завершанае следства па справе намесніка старшыні Мінскага райвыканкама, які курыраваў пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў).

Па дадзеных следства, з сакавіка па лістапад 2015 году кіраўнік, жадаючы пазбегнуць матэрыяльных затрат пры будаўніцтве двух жылых дамоў на зямельных участках, аформленых на блізкіх сваякоў, сістэматычна на бязвыплатнай аснове выкарыстаў будаўнічую тэхніку, матэрыялы, а таксама работнікаў курыруемых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскага раёна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0