13.01.2017 / 13:58

«Польшча ад 2004 г. выдаткавала на падтрымку беларускай дэмакратыі 140 млн еўра» 32

Ад далучэння Польшчы да Еўрасаюза ў 2004 годзе Польшча ў розных формах выдаткавала на падтрымку беларускай дэмакратыі каля 140 мільёнаў еўра. Пра гэта ў інтэрвію газэце «Rzeczpospolita» заявіў дырэктар Польскага інстытуту міжнародных дачыненняў Славамір Дэмбскі.

«Мы павінны працягваць падтрымліваць беларускую незалежнасць, але неабходна падумаць пра метады», — сказаў Дэмбскі.

На пытанне журналіста, ці павінна Польшча дзеля гэтага падтрымліваць Лукашэнку, Дэмбскі адказаў:

«Мы павінны даваць Лукашэнку магчымасць пашырэння поля палітычнага манеўру. У практыцы гэта азначае, што трэба ўваходзіць з ім у палітычнае ўзаемадзеянне. Калі Лукашэнка хоча цяпер стварыць карысныя ўмовы для палітычнай і эканамічнай супрацы паміж нашымі краінамі, то варта пра гэта падумаць».

Журналіста цікавіла таксама, ці цаною паразумення з Лукашэнкам павінна быць закрыццё тэлеканала Белсат. На гэта Славамір Дэмбскі адказаў:

«Белсат — гэта інструмент нашай палітыкі адносна Беларусі, і пэрыядычна ён павінен ацэньвацца праз прызму эфэктыўнасці. Міжнародны кантэкст мяняецца, таму трэба падумаць, ці не дапасаваць да яго нашыя інструменты. Калі Аляксандр Лукашэнка хацеў бы схіліць польскія ўлады падумаць наконт працы Белсата, то я лічу, што ў яго павінна быць ідэя на нейкі палітычны эквівалент».

Польскі інстытут міжнародных дачыненняў Славамір Дэмбскі ўзначальвае ад лютага 2016 года. Гэта галоўная дарадчая ўстанова польскага ўрада ў галіне замежнай палітыкі.

5
Восток дело тонкое / Адказаць
13.01.2017 / 14:33
Куда бабки ушли? На штрафы Северинцу и Дашкевичу? Или на костюм Лебедько?
2
З акраіны / Адказаць
13.01.2017 / 14:39
Так так так
2
Аркадий / Адказаць
13.01.2017 / 15:06
ГДЗЕ ДЗЕНЬГИ ТАВАРЫШЫ КАРБАНАРЫИ СВАБОДНАЦ БЕЛАРУСИ?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру