У ноч з 12 на 13 студзеня на ААТ «Рэчыцадрэў» загінуў ахоўнік прадпрыемства — мужчына 1961 года нараджэння.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, цела мужчыны а пятай гадзіне выявілі работнікі цэха. Згодна з папярэднімі звесткамі, ахоўнік ноччу адхіліўся ад маршруту і залез на стос пліт ДСП вышынёй прыблізна тры метры, каб паспаць. У гэты час у цэху працаваў у начную змену пагрузчык, які не заўважыў соннага чалавека і выгрузіў на яго зверху стос ДСП вагой каля тоны.

Прычынай смерці стала механічная асфіксія ў выніку сціскання грудной клеткі.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група Рэчыцкага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?