Трагедыя здарылася на хутары Токары пад Бабруйскам у суботу а 15:35. На вачах у лётчыка‑курсанта, інструктара, мясцовых жыхароў і пастухоў упаў і загарэўся самалёт «Вільга‑35А». Пілёт загінуў.

Гэты аднаматорны чатырохмесцавы самалёт быў выпушчаны ў Польшчы ў 1984 годзе. Ён належаў тутэйшаму аэраклюбу «Бабруйчанін», які займаўся падрыхтоўкай лётчыкаў.

У гэты дзень, як звычайна, курсанты адпрацоўвалі навыкі пілятаваньня на плянэрах. Адзін зь іх прызямліўся ля Токараў й інструктар выклікаў з дыспэтчарскай аэрадрому самалёт, каб той адбукcіраваў безматорны лятальны апарат назад на пляцоўку.

Самалёт «Вільга», кіраваны спрактыкаваным пілётам, які 13 гадоў адслужыў у войску й 3 гады пасьпяхова буксіраваў плянэры ў аэраклюбе, падчас развароту над хутарам раптам стаў рэзка зьніжацца, урэзаўся ў зямлю між хатамі й загарэўся.

На шчасьце, на хутары, ніхто не пацярпеў.

У аэраклюбе сытуацыю пакуль не камэнтуюць, адно зазначаюць, што лётчык садзіў самалёты такога тыпу паўтары тысячы разоў.

Магілёўская транспартная пракуратура праводзіць праверку.




З выкарыстаньнем інфармацыі «СБ-Беларусь Сегодня»
Фота — «Рэспублiка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0