13.01.2017 / 18:27

У Аўстраліі міністра звольнілі з-за паездак за кошт дзяржавы 1

Міністр аховы здароўя і спорту Аўстраліі Сьюзан Лі здзейсніла некалькі службовых паездак, у ходзе якіх, як высветлілася, яна не займалася дзяржаўнымі справамі, а пошукамі нерухомасці на курорце Голд-Кост у штаце Квінсленд. Гэта каштавала ёй пасады. У выніку скандалу, які разгарэўся неўзабаве, яна сышла ў адстаўку, піша ВВС.

Прэм'ер-міністр Малкальм Тэрнбул у пятніцу заявіў, што прыняў адстаўку Лі.

«Аўстралійцы маюць права разлічваць на тое, што палітыкі беражліва выдаткоўваюць грошы падаткаплацельшчыкаў і ў любы час гарантуюць, што іх працоўныя выдаткі эфектыўныя, а дзяржаўныя рэсурсы выкарыстоўваюцца этычна», — сказаў кіраўнік аўстралійскага ўрада.

Падобныя скандалы не раз здараліся ў Аўстраліі ў апошнія гады. Таму прэм'ер Аўстраліі вырашыў стварыць незалежны орган, які павінен назіраць за выдаткамі парламентарыяў.

Сама Сьюзан Лі казала, што не планавала загадзя набыццё нерухомасці на курорце, калі збіралася ў паездку ў маі 2015 года. У выніку яна вырашыла здзейсніць угоду ў інвестыцыйных мэтах на суму 795 тыс. аўстралійскіх даляраў (585 тыс. даляраў ЗША).

У сваёй заяве аб адстаўцы Лі падкрэсліла, што старалася скурпулёзна прытрымлівацца правіл і этычным нормаў. Тым не менш яна вырашыла сысці, бо скандал ударыў па ўрадзе і выклікаў раздражненне ў грамадстве.

nn.by

0
Понять и простить в колхоз / Адказаць
13.01.2017 / 21:30
Пусть приезжает сюда - здесь и не такие кренделя выделывают целыми семьями.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру