Сёння каля 16.30 на 28 км аўтадарогі Сасноўка — Бабовічы — Абакумы кіроўца аўтамабіля «Фальксваген-Гольф», які рухаўся ў напрамку Гомеля, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з «Газэллю», паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

У выніку ДТЗ кіроўца і 2 пасажыра «Фальксвагена» памерлі на месцы ДТЗ. Кіроўца другога транспартнага сродку шпіталізаваны.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ і ДКСЭ праводзяць агляд месца здарэння.

У сувязі з правядзеннем аглядам месца здарэння, будзе закрыты руху на ўчастку дарогі ад Шарпілаўкі да Старых Дзятлавічаў да 00:00 суботы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0