Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што захавае санкцыі ў дачыненні да Расіі «прынамсі, на нейкі час». Пра гэта палітык сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму выданню Wall Street Journal.

У той жа час абраны прэзідэнт не выключыў і адмены санкцый пры пэўных умовах. Ён заявіў, што можа адмяніць санкцыі, калі Масква дакажа сваю карысць у барацьбе з тэрарызмам, а таксама ў дасягненні іншых мэтаў, якія важныя для ЗША.

«Калі нам атрымоўваецца зладзіць, і калі Расія нам сапраўды дапамагае, калі хто-то робіць сапраўды выдатныя рэчы, то навошта каму б там ні было захоўваць санкцыі», - прыводзіць выданне словы Трампа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?