Адміністрацыя прэзідэнта ЗША падоўжыла на год санкцыі ў дачыненні да Расіі, уведзеныя ў сакавіку 2014 года з-за сітуацыі ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Белага дома.

«Я працягваю на адзін год рэжым экстраных мер [санкцый]», - гаворыцца ў дакуменце за подпісам прэзідэнта Барака Абамы. У тэксце дакумента ўдакладняецца, што гэта звязана з анексіяй Крыма і ролі Расіі ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны.

Таксама Абама аб'явіў аб працягу санкцый супраць Ірана, Кубы, Лівіі, Зімбабвэ і Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0