14.01.2017 / 12:54

Дэпутацкая прыёмная Канапацкай адчыняе дзверы 7

15 студзеня пачынае працу тэматычная прыёмная дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганны Канапацкай і прыхільнікаў пераменаў.

Пра гэта Свабодзе паведаміла Ганна Красуліна — прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі, да якой належыць і спадарыня Канапацкая:

«Гэта новая пляцоўка для сумеснай працы па актуальных пытаньнях каманды Ганны Канапацкай, грамадзкіх ініцыятываў, грамадзянаў, структураў дзяржаўнай улады, экспэртнай супольнасьці, журналістаў.

15 студзеня ў парадку дня — экалягічныя пытаньні: праблема ўшчыльненьняў, шкодныя вытворчасьці, альтэрнатыўная энэргетыка, утылізацыя сьмецьця, чыстая вада ды іншыя.

Па выніках кожнага прыёму будзе распрацаваны плян дзеяньняў, у рэалізацыю якога будзе далучаны і той, хто прыйшоў, прыехаў, прапанаваў!

Што гэта можа быць? Магчыма, гэта стварэньне групы (групаў) па падрыхтоўцы законапраектаў. Або дэпутацкі запыт. Або аналітычная запіска ў органы ўлады. Гэта можа быць таксама круглы стол або слуханьні з прыцягненьнем розных арганізацыяў, структураў, органаў улады.

15 студзеня на сустрэчу прыйдуць Ганна Канапацкая і яе памочнікі. Да нас далучацца некалькі экспэртаў у пытаньнях экалёгіі. Мы разьлічваем на тое, што адгукнуцца спэцыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў.

Першы прыём дэпутацкай тэматычнай прыёмнай пройдзе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 22-1701 (17-ы паверх) з 11:00 да 14:30.

Прыёмная будзе мабільнай — гэта значыць яе адрас можа мяняцца, прыём можа праходзіць у розных месцах у залежнасьці ад тэмы».

5
vvv / Адказаць
14.01.2017 / 13:47
Час праёму, аднак, зручней не бывае!
4
алекс / Адказаць
14.01.2017 / 14:25
Всё правильно! Перемены это не акт, это процесс: ежедневная кропотливая командная работа. Люди должны понять как оно вообще должно быть. Анна Анатольевна сейчас задаёт планку работы публичного политика в Беларуси со своими избирателями-избирателями своей партии. Важно понять что реально волнует людей и предложить им варианты решения. Респектую жэстачайшэ!))
8
Кажыма праўду / Адказаць
14.01.2017 / 18:54
Вядома ж, з гледзішча інтарэсаў белнацыі падзеі вакол АГП/Канапацкай збольшага станоўчыя. Але трэба разумець, што гэта праект рэжыму насуперак паспяховай ініцыятывы ГП/Караткевіч. Падобна таму як камуняцкая рэспубліка БССР стваралася насуперак нацыянальнай дзяржаве БНР. Чарговае пацвярджэнне, што ўсебеларускі рух нацыянальнага выратавання "Гавары Праўду" стаўся каталізатарам апазіцыйнае палітычнае барацьбы ды развіцця грамадзянскае супольнасці. "ГП" сапраўдны авангард белнацыі. Вось ТаК, спадарове!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру