14.01.2017 / 14:03

Памёр аўтар лацінскай транскрыпцыі кітайскіх іерогліфаў Чжоу Югуан 1

У Пекіне памёр лінгвіст Чжоу Югуан, які стварыў сістэму піньінь для запісу кітайскіх іерогліфаў лацінскімі літарамі. Чжоу Югуан памёр 14 студзеня, на наступны дзень пасля свайго 111-га дня нараджэння.

Чжоу Югуан нарадзіўся ў 1906 годзе, ён атрымаў заходнюю адукацыю ў шанхайскім Універсітэце Святога Яна, пасля чаго працаваў банкірам і эканамістам у Нью-Ёрку і Лондане.

У 1949 году Чжоу Югуан вярнуўся ў Кітай пасля прыходу да ўлады камуністаў і заняўся распрацоўкай сістэмы, якая дазволіла б запісваць іерогліфы літарамі лацінскага алфавіту. У 1958 распрацаваны ім піньінь (кіт. — запіс гукаў кітайскай мовы) быў афіцыйна зацверджаны ўладамі КНР.

У апошнія гады лінгвіст крытыкаваў кіруючую Камуністычную партыю Кітая і заклікаў да рэформаў, за што яму забаранілі з'яўляцца на афіцыйных мерапрыемствах.

0
Мікола / Адказаць
14.01.2017 / 18:24
вучыў калісьці кітайскую, і ня ведаў нават пра яго.. запіс ліцінкай іерогліфаў вельмі палягчае вывучэнне кітайскай мовы для еўрапейцаў.. RIP, слынны навукоўца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру