14.01.2017 / 14:12

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку Australian Open

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку Australian Open.

tennis.by

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Сасновіч адолела кітаянку Фаньжоу Лю - 6:4, 6:0.

Саперніцай беларускі ў першым раўндзе асноўнай сеткі стане яшчэ адна тэнісістка з Кітая - Чжан Шуай, якая займае цяпер 20-е месца ў рэйтынгу WTA.

Гэтая сустрэча адбудзецца 17 студзеня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру