Адзін з найбуйнейшых вытворцаў аўтамабіляў Volkswagen прысьвяціў адмысловы праект таму, як будуць выглядаць аўтамабілі ў 2028 годзе.

На старонцы volkswagen2028.com распавядаецца пра тое, што праз 20 гадоў аўтамабілі лётаць яшчэ ня будуць, але на зямлі ўжо будуць пачувацца самастойна й упэўнена. За два дзесяцігодзьдзі аўтамабілі навучацца разумець іншыя аўтамабілі, самастойна знаходзіць месцы для паркоўкі й паркавацца там без удзелу кіроўцы ды багата чаму іншаму.

А каб будучыня здалася бліжэйшай, расповед пра машыны для наступнага пакаленьня аформлены ў выглядзе караценькага фантастычнага фільму.

Паводле brandnews.ua, volkswagen2028.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0