Інтэнсіўнасць снегападу знізіцца ўвечары 14 студзеня.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У другой палове дня снегапад узмацніўся, зараз ён досыць інтэнсіўна ідзе па ўсёй краіне. Толькі па паўднёвым усходзе, дзе тэмпература паветра вышэйшая, адзначаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і нават дажджу. Увечары інтэнсіўнасць ападкаў пачне слабець, але зусім снег не спыніцца — ноччу таксама будзе ісці», — растлумачыў дзяжурны сіноптык.

Да вечара 15 студзеня воблачнасці стане меней, выпадзенне снегу практычна спыніцца, узмоцняцца маразы.

Па стане на раніцу 14 студзеня, вышыня снежнага покрыва ў цэлым па краіне складала ад 5 да 24 см. «У Мінску раніцай было 16 см, цяпер каля 20 см», - растлумачылі ў Гідрамеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0