14.01.2017 / 16:33

Сбербанк купіў «Экс-Кемпінскі» ля цырка за два рублі 28

У чацвер, 12 студзеня ў Менск прылятаў старшыня праўлення расійскага Сбербанка Герман Грэф, ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. У час сустрэчы размова ішла аб удзеле Сбербанка ў дафінансаванні складаных праектаў у Беларусі. Адзін з такіх праектаў шматпакутны комплекс «Не-Кемпінскі», даўгабуд каля цырка.

Стоадсоткавую долю ў «Эліт Эстэйт» атрымлівае кампанія «Сбербанк Капітал» — гэта дачка Сбербанка Расіі, якая займаецца інвестыцыямі ў будаўніцтва, - распавяла kp.by крыніца, знаёмая з падрабязнасцямі здзелкі. — Сума здзелкі сімвалічная — 1,99 беларускага рубля. Таксама «Трайпл» спісвае цалкам прадастаўленыя «Эліт Эстэйт» пазыкі.

Цікавасць Сбербанка Расіі да гэтага комплексу невыпадковая. Рэч у тым, што беларуская дачка — БПС-Сбербанк — выдзяляла крэдыт на будаўніцтва. Будоўля замарозілася, і крэдыт стаў праблемным. Атрымаўшы комплекс ва ўласнасць, сітуацыю ўдасца вырашыць.

Па некаторых дадзеных, каб скончыць будоўлю, спатрэбіцца яшчэ каля 80 мільёнаў даляраў. Яшчэ 20 прыйдзецца ўкласці ў абсталяванне будучага комплексу. Мабыць, аб гэтых ста мільёнах і казаў Герман Грэф пасля сустрэчы з Лукашэнкам.

1
Сергей / Адказаць
14.01.2017 / 16:56
Объяснила,во что ещё нужно 100 лимонов долларов вложитть? Какой то распил века
4
з Менска / Адказаць
14.01.2017 / 17:13
Добра, што так танна. Цяпер не шкада і знесці гэтую пачвару.
2
Злой! / Адказаць
14.01.2017 / 17:14
Наш аналог "Зенит-Арены"
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру