14.01.2017 / 18:37

Домрачава ўвайшла ў топ-15 у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету 3

Пяць беларускіх біятланістак прынялі ўдзел у спрынтарскай гонцы ў рамках этапу Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.

Лепш за ўсіх выступіла Дар'я Домрачава (0+1), якая змагла заняць 13-е месца (+1.34). Надзея Скардзіна (0+0) страляла дакладна, але не паказала высокай хуткасці, стаўшы ў выніку 25-й (+1.58). Ірына Крыўко (0+1) паказала 44-ы вынік. Крысціна Ільчанка заняла 88-е месца, а Надзея Пісарава — 95-е.

Перамогу атрымала фінка Кайса Макарайнен.

Яна на 22 секунды апярэдзіла чэшку Габрыэлу Каўкалаву і на 30 — немку Лауру Дальмайер. Уся тройка прайшла гонку без промахаў.

У нядзелю па выніках спрынту пройдзе гонка пераследу.

4
эка удивила / Адказаць
14.01.2017 / 19:23
Всё у Даши еще впереди! Талант не прогуляешь-не пропьешь... Удачи!
3
Юрась Беларус / Адказаць
14.01.2017 / 21:07
Даша па хуткасці язды мала каму прайграе. Галоўны пройгрыш - па хуткасці стральбы. І сама стральба. Як толькі са стральбой усё ўсталюецца, пачнуцца подыўмы. Я думаю, што мы пабачым Дашу ў тройцы лепшых яшчэ ў гэтым сезоне.
0
александр / Адказаць
28.01.2017 / 09:31
научите комментаторов МОЛЧАТЬ во время стрельбы беларусов.......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру