14.01.2017 / 18:43

Белград запусціў цягнік «Косава — гэта Сербія» 17

«Чыгунка Сербіі» («Железнице Србије») запусціла цягнік «Белград — косаўская-Мітравіца», канчатковы пункт маршруту якога — найбуйнейшая абшчына часткова прызнанай косаўскай дзяржавы, населенай этнічнымі сербамі. Гэта першы цягнік з часоў косаўскага канфлікту 1998-1999 года, які злучае сербскую сталіцу з былой аўтаноміяй.

Дызельны лакаматыў саставу зроблены ў Расіі. Усе вагоны аснашчаны кліматычным кантролем і бесправадным інтэрнэтам.

Цягнік багата аформлены: усярэдзіне яго ўпрыгожваюць пано і фоташпалеры з выявай сербскіх праваслаўных святынь і культурных аб'ектаў, звонку на 21 мове, уключаючы албанскую, напісана «Косава — гэта Сербія».

Як паведамляе прэс-служба «Чыгункі Сербіі», пробны этап эксплуатацыі маршруту будзе доўжыцца да 26 лютага, пасля чаго — у выпадку адсутнасці сур'ёзных праблем — ён убудуецца ў пастаянна дзеючы расклад.

Прадстаўнікі Прышціны назвалі запуск цягніка правакацыяй.

11
Аляксандр / Адказаць
14.01.2017 / 18:50
Сербы поддерживают своих, постоянно восхищался ими. Мы так де должны поддерживать друг друга.
17
LMI / Адказаць
14.01.2017 / 18:57
А Косава - гэта і есьць Сэрбія
21
jagor / Адказаць
14.01.2017 / 19:09
Раптоўна можа сысьці пад аткос.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру