Нямецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ханс-Георг Вік узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія», паведаміла прэс-служба МЗС ФРГ.

Ханс-Георг Вік у ліпені 2016 г. Фота: KAS/ACDP, Medienarchiv, Sabine Widmaier

Ханс-Георг Вік у ліпені 2016 г. Фота: KAS/ACDP, Medienarchiv, Sabine Widmaier

Узнагароджанне адбылося 13 студзеня. Адзначаецца, што такім чынам ацэненая яго дыпламатычная праца па ўмацаванні інда-германскіх адносін, а таксама дзейнасць ва Усходняй Еўропе.

Фота: Andreas Praefcke, wikipedia.org

Ханс-Георг Вік нарадзіўся ў 1928 годзе. Узначальваў пасольствы ФРГ у Іране (1974—1977) і СССР (1977—1980), у 1980—1985 з'яўляўся пастаянным прадстаўніком ФРГ у «Паўночнаатлантычнай радзе» (НАТА) у Брусэлі. У 1985—1990 — прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы Германіі.

У 1990—1993 быў паслом ФРГ у Індыі. У 1993—1995 дарадцам прэзідэнта Грузіі Э.Шеварднадзе.

З 1998 па 2001 — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0