Тым часам інфляцыя ў эканоміцы краіны дасягнула 2,2 млн працэнтаў, паведамляе Цэнтральны банк краіны.

Ніколі яшчэ з моманту сканчэньня Другой сусьветнай ніводная эканоміка сьвету не фіксавала настолькі значнага ўзроўню інфляцыі.

Незалежыя эканамісты кажуць, што насамрэч узровень інфляцыі складае 7 мільёнаў адсоткаў, а афіцыйныя крыніцы крыху прыгаоджваюць сытуацыю.

Гэта першыя афіцыйныя зьвесткі пра інфляцыю, абнародаваныя ў Зымбабвэ зь лютага 2008 году., калі яе ўзровень складаў усяго 165 тыс. адсоткаў.

У Зымбабвэ скончылася папера, каб друкаваць на ёй грошы, пасьля таго, як Эўрасаюз у рамках санкцый ў дачыненьні да рэжыму Мугабэ забараніў нямецкай кампаніі друкаваць грашовыя купюры.

Летась гіпэрінфляцыя прывяла да зьяўленьня банкноты ў 1 мільён зымбабвійскіх даляраў, затым — 500 мільённай купюры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0