Нямецкі канцэрн Rheinmetall і аўстрыйская кампанія Steyr Mannlicher сталі партнерамі ў распрацоўцы і вытворчасці модульнай штурмавой вінтоўкі RS556, якую прапануюць як замену нямецкай армейскай вінтоўцы G36, паведаміў сайт Rheinmetall Group.

Photo: Rheinmetall/Steyr Mannlicher

Photo: Rheinmetall/Steyr Mannlicher

ФРГ плануе пачынаючы з 2019 года пераўзброіць сваю армію новай індывідуальнай стралковай зброяй, бо існуючая вінтоўка G36 выклікала шмат крытыкі пасля выкарыстання ў Афганістане.

Новая вінтоўка мае агульны калібр НАТА 5,56x45 мм, магазін з 30 патронаў, важыць з патронамі каля 4 кг. Руля можа быць хутка замененая на менш ці больш доўгую ў залежнасці ад умоваў бою. Можа змяняцца таксама даўжыня прыклада. Вінтоўка камплектуецца поўным наборам аптычных, лазерных і начных прыцэлаў, падствольным гранатамётам.

Кампанія Rheinmetall існуе з 1889 года і спецыялізавалася на бранетэхніцы і цяжкай зброі, у тым ліку вырабляла гарматы для «Тыграў» і «Пантэр» падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер кампанія вырабляе пушкі для нямецкіх танкаў Leopard 2, амерыканскіх M1 Abrams, японскіх танкаў «тып 90».

Steyr Mannlicher была заснаваная яшчэ раней — у 1864 годзе, пастаўляла пісталеты, вінтоўкі, кулямёты і гранатамёты. Яе самы знакаміты прадукт — інавацыйны аўтамат Steyr AUG, распрацаваны ў 1970-я гады з кампаноўкай тыпу булпап, інтэграваным аптычным прыцэлам і шырокім выкарыстаннем пластыкаў. Гэтай вінтоўкай узброеныя вайскоўцы ў 24 краінах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?