Каток побач з амфітэатрам у Віцебску. Фота: vk.com/typical_vitebsk

Больш за палову месячнай нормы ападкаў выпала ў Віцебску і Слуцку за час працяглага снегападу, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У Віцебску выпала 20 мм ападкаў (пры студзеньскай норме 38 мм), у Слуцку — 19 мм (38 мм).

У Мінску за суткі адзначаны прырост снежнага покрыва на 10 см (да 26 см). Напярэдадні ў сталіцы выпала больш за траціну месячнай нормы ападкаў — 15 мм (пры норме 43 мм).

У Гомелі глыбіня снегу скарацілася на 4 см (з 18 да 14 см), бо ў рэгіёне назіраліся ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Як паведамлялася, днём 15 студзеня на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0