Выстава твораў Міколы Бушчыка адчыніцца ў Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) 17 ліпеня.

Сёлета Міколу Бушчыку, сябру Беларускага саюзу мастакоў і ўдзельніку шматлікіх выставаў, споўнілася 60 гадоў. Карціны мастака прадстаўлены ў мастацкіх калекцыях Беларусі, ЗША, Італіі, Канады, Латвіі, Нямеччыны, Расеі, Францыі і іншых краінаў сьвету.

«Жывапіс Мікалая Бушчыка цяжка назваць чыстай абстракцыяй альбо аднесьці да вядомых накірункаў у мастацтве», — піша сайт Нацыянальнага музэю.

Створаныя мастаком знакі ў жывапісных творах жывуць самастойным жыцьцём, лёгка і вольна нараджаючы ў сьвядомасьці гледача новыя сымбалі і вобразы.

Выстава твораў Міколы Бушчыка працягнецца ў Нацыянальным мастацкім музэі да 18 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0