На Сіцыліі арыштаваны лідар узброенага крыла мафіёзнага клана Santapaola 30-гадовы Андрэа Ніца. Ён уваходзіць у лік ста самых небяспечных італьянскіх злачынцаў, якіх шукала паліцыя. Як паведамляе ў нядзелю, 15 студзеня, Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва ANSA, 30-гадовы наркабарон узяты пад варту ў Віяграндэ (рэгіён Сіцылія) разам з двума прыяцелямі.

Паводле агенцтва, Андрэа Ніца, які займаўся міжнародным гандлем наркотыкамі, быў узяты пад варту па наводцы свайго брата Фабрыцыа, які пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам.

Ніца значыўся ў вышуку з 2014 года. Ён схаваўся пасля вынясення яму прысуду, у адпаведнасці з якім наркабарон павінен быў правесці за кратамі шэсць гадоў і восем месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0