15 і 16 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска абскарджваліся затрыманьні ў падазрэньні да здзяйсненьня выбуху ў Менску 4 ліпеня Андрэя Койпіша і Тацяны Пекун.

Суддзі Бычко і Есьман не знайшлі аніякіх падставаў, каб задаволіць скаргі па сутнасьці. Такім чынам суд прызнаў, што актывістаў дэмакратычных рухаў трымаюць пад сьледствам без аніякіх падстаў згодна з заканадаўствам. Рашэньне суду Цэнтральнага раёна будзе неадкладна абскарджана ў Менгарсудзе.

Як стала вядома праваабаронцам, таксама будуць пададзены скаргі і на дзеяньні следчых органаў супраць іншых затрыманых па справе выбуху 4 ліпеня.

ПЦ Вясна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0