Расійскія грамадзяне на чыгуначным вакзале ў Брэсце. Яны прыехалі з Чачні ў Беларусь у верасні 2016 года і спрабавалі патрапіць у ЕС у якасці бежанцаў. Фота Ірыны Ареховской.

«У нас з Беларуссю Саюзная дзяржава, у межах якой прынятае прынцыповае рашэнне выраўноўваць правы грамадзян і адной, і другой краіны ва ўсіх без выключэння абласцях, — цытуе Лаўрова інтэрнэт-рэсурс «Саюзнае веча». — І адной з такіх сфер прыкладання нашых цяперашніх намаганняў з'яўляецца ўзгадненне параметраў адзінай візавай, адзінай міграцыйнай прасторы. Гэта патрабуе сярод іншага вызначэння адзінага спіса асоб, якія непажаданыя, якія пажаданыя, але гэта таксама патрабуе адзінай палітыкі ў галіне экстрадыцыі. Цяпер гэта яшчэ больш актуальна, бо ёсць тэма аб дамоўленасці паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пра стварэнне лагераў для мігрантаў нелегальных на тэрыторыі рэспублікі».

Лаўроў падкрэсліў, што ў Расіі і Беларусі няма аформленай наземнай сухапутнай мяжы. «Гэта стварае, вядома ж, пытанні і магчымасці для злоўжыванняў. Мы пачынаем з нашымі беларускімі калегамі дыялог на гэтую тэму. Мы, у прынцыпе, ужо даўно вядзем перамовы пра адзіную міграцыйную палітыку. Зараз, думаю, усе гэтыя падзеі патрабуюць паскорыць гэтыя размовы і прывесці, нарэшце, да нейкіх вынікаў», — заявіў Лаўроў.

Варта зазначыць, што гаворкі пра будаўніцтва ў Беларусі лагераў для мігрантаў і бежанцаў не ідзе.

Як паведаміла 17 студзеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Еўрапейская камісія прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі сямі мільёнаў еўра для рэалізацыі ў краіне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем патоку нелегальных мігрантаў».

Фінансаванне будзе выконвацца ў межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства на падставе адпаведнага фінансавага пагаднення, якое павінна быць падпісанае паміж МУС, Еўрапейскай камісіяй і прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі. Яго праект ужо прадстаўлены на разгляд беларускаму боку.

Адным з накірункаў працы ў межах праекта будзе стварэнне цэнтраў часовага ўтрымання замежных грамадзян.

Пры гэтым гаворка ідзе толькі пра асобаў — незаконных мігрантаў, затрыманых у Беларусі, сірыйскія альбо іншыя бежанцы з ЕС у іх размяшчацца не будуць, падкрэслілі ў МУС.

Утрыманне незаконных мігрантаў плануецца ў перыяд правядзення неабходных працэдур, звязаных з ідэнтыфікацыяй асобы і/або дэпартацыяй. На бягучы момант у МУС і ДПК адсутнічаюць спецыялізаваныя памяшканні, прызначаныя для ўтрымання і працы з гэтай катэгорыяй грамадзян. Апошнія размяшчаюцца ў ізалятарах часовага ўтрымання тэрытарыяльных АУС і ДПК.

Грашовыя сродкі прызначаюцца таксама для садзеяння добраахвотнаму вяртанню замежнікаў з Беларусі ў дзяржавы, грамадзянамі якіх яны з'яўляюцца, а таксама рашэння шэрагу іншых задач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?